Афіцыйны сайт

Віктара Ляхара

  • МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ
  • ДЫЗАЙН У ГАЛІНЕ СІМВОЛІКІ, ГЕРАЛЬДЫКІ, ВЕКСІЛАЛОГІІ (СЦЯГІ), ФАЛЕРЫСТЫКІ (УЗНАГАРОДЫ, НАГРУДНЫЯ ЗНАКІ), УНІФОРМЫ
  • ГІСТАРЫЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ І КНІЖНАЯ ІЛЮСТРАЦЫЯ
  • АЎТАРСКІЯ КНІГІ НА ПАДАНУЮ ТЭМАТЫКУ

Вiктар Ляхар

Мастак-геральдыст, ваенны гісторык
Вітаю Вас на маім сайце!

Тут сабраны мае працы, прысвечаныя даследаванню і ілюстраванню ваеннай гісторыі, рэканструкцыі даспеха, уніформы і народнага касцюма, вывучэнню і праектаванню геральдыкі, сімволікі, атрыбутыкі, ведамаснага мундзіра.

Я прысвяціў сваё жыццё маляванню, але атрыманыя навыкі выкарыстоўваю не ў галіне эстэтыкі, а як магчымасць данясення інфармацыі. Нагляднасць і нескладаны каментар робяць даступным любы матэрыял, таму я прапаную свае працы і кнігі ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй, геральдыкай, сімволікай і мунддзіратворчасцю – прафесіяналам і аматарам. 

На старонках гэтага сайта вы знойдзеце мае кнігі, артыкулы, кніжныя ілюстрацыі і працы па праектаванні геральдыкі, сімволікі, узнагарод, уніформы. Упэўнены – вы здзейсніце займальнае падарожжа ў асаблівы свет, дзе кіруюць колеры і сімвалы, дзе пад рознакаляровымі сцягамі змагаюцца за свае ідэалы палкаводцы і ваяры ўсіх эпох. І гэта падарожжа з працягам, бо дзясяткі праектаў і сотні новых работ чакаюць свайго размяшчэння…

Я ілюструю далёкае мінулае, праектую ў сваёй сферы сучаснасць і будучыню, і мару...

Я мару, каб мы атрымлівалі асалоду ад колераў і сімвалаў не ў крывавых бітвах і грамадзянскіх войнах, а на парадах і фестывалях, у тэатрах, музеях і кіно… 

Міру ўсім нам і дабра.

Мая творчасць

Тут вы можаце азнаёміцца ​​з маей творчасцю па розных кірунках.

Геральдыка Беларусі

Папулярныя працы ў галіне дзяржаўнай і тэрытарыяльнай геральдыкі

Сімволіка

Папулярныя працы па карпаратыўнай сімволіцы

Блог

Мае артыкулы на тэму гісторыі, геральдыкі, уніформы