ЛЯХАР ВІКТАР АЛЯКСАНДРАВІЧ

Нарадзіўся 18 верасня 1965 года ў г.Віцебску, БССР. З ранняга дзяцінства маляваў. У 1979 годзе скончыў мастацкую школу ў г. Брэсце, у 1982 годзе скончыў сярэднюю школу ў г. Брэсце. У 1982 годзе працаваў мастаком-афарміцелем на заводзе «Тэкстыльмаш» у г. Брэсце.

У 1987 г. скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. Спецыяльнасць па адукацыі: афіцэр-арганізатар культурна-асветнай работы. Ва Узброеных Сілах займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, нагляднай агітацыяй, прапагандай і контрпрапагандай, музейнай справай, папулярызацыяй ваеннай гісторыі, ілюстраваннем ваеннай і гістарычнай літаратуры: кніг, газет і часопісаў. У 2010 годзе звольніўся з шэрагаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у званні падпалкоўніка запасу

У 2001-2018 гадах працаваў у складзе Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Маю досвед працы ў галіне геральдыкі і вексілалогіі (сцягавая прадукцыя). З'яўляюся аўтарам і мастаком-выканаўцам больш за сто гербаў і сцягоў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Распрацоўваў комплексы поўнага геральдычнага забеспячэння: гербы, сцягі, харугвы, вымпелы, медалі, значкі, узнагародная зброя, сувенірную і паліграфічную прадукцыю. Выконваў аналагічны комплекс работ для прыватнай геральдыкі, уключаючы герб, гербавую грамату.

Маю досвед канцэптуальных праектаў музеяў, клубаў, бараў і асобных выстаў з вайсковай, ведамаснай і гістарычнай тэматыкай.

У 2001-2018 гадах працаваў у складзе геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Маю досвед працы ў галіне геральдыкі і вексілалогіі (сцягавая прадукцыя) грамадскіх аб'яднанняў. З’яўляюся аўтарам большасці афіцыйнай карпаратыўнай сімволікі ў Беларусі.

З'яўляюся спецыялістам па праектаванні агульнага стылявога рашэння форменнага адзення, знакаў адзнакі і адрознення дзяржаўных устаноў, міністэрстваў сілавога і праваахоўнага блока, дзяржаўна-грамадскіх арганізацый.

Маю вопыт графічнай рэканструкцыяй даспеха і уніформы для ілюстравання ваенна-гістарычнай літаратуры. З'яўляюся аўтарам кніг са шматлікімі ілюстрацыямі-рэканструкцыямі: "Ваенная сімволіка беларусаў. Сцягі і мундзіры", "Ваенная гісторыя Беларусі. Вобразы, сімвалы, колеры", "Бітва з зоркай", "Сімвалы пекла", "Сучасны беларускі мундзір", "Служыць Беларусі", "Беларускі мундзір на вятрах гісторыі. 1918-1920 гг. ", серыі дзіцячых кніг "7 бітваў беларускага войска", "Твае сыны, Беларусь", шэрагу публікацый на ваенна-гістарычную, ваенна-геральдычную і ўніфармічную тэматыку. У 2015 годзе працаваў у якасці рэдактара і ілюстратара часопіса "Герольд".

Удзельнічаў у кінематаграфічных і тэатральных праектах Расіі і Беларусі ў якасці кансультанта па строях, уніформе, рыштунку і прадметах быту, распрацоўваў вобразы персанажаў для мультыплікацыі. Чытаю лекцыі па вайсковай сімволіке і уніформе.

Працую як мастак-ілюстратар у розных тэмах і для рознай мэтавай аўдыторыі, у тым ліку з выкарыстаннем непасрэдна тэхнікі малявання на планшэце у праграме Procreate, так і пры дапамозе стварэння калажаў у праграме Photoshop. Працую ў праграме Photoshop з бягучай паліграфічнай прадукцыяй: плакаты, улёткі, аб'явы, граматы, дыпломы і іншае. Маю досвед працы са стварэннем эскізаў для Татоо ў выглядзе лаканічных сюжэтаў або складаных коллажных кампазіцый.

Працую выдалена, на кампутары і планшэце у праграмах Photoshop і Procreate са стварэннем пры неабходнасці эталонных вектарных файлаў. Маю магчымасць зносін, абмеркавання, удакладнення, стварэння і перасылцы гатовых файлаў заказчыку.