ЗАПРАШАЮ ДА СУПРАЦОЎНІЦТВА
Прапаную наступныя накірункі нашага супрацоўніцтва:
-
Прадастаўленне архіва ілюстрацый для збору інфармацыі на ваенна-гістарычную тэматыку, для кніжнага ілюстравання, прымянення ў інтэр'еры, паліграфіі, музейных экспазіцыях, афармленні сцэны, стварэння персанажаў, у якасці кантэнту для медыя, інтэрнэт-рэсурсаў і г. д.
-
Распрацоўка поўнага геральдычнага забеспячэння карпарацыі: эмблема, лагатып, сцяг, харугва, вымпел, узнагароды, сувенірная прадукцыя, паліграфія.
-
Распрацоўка тэрытарыяльнай геральдыкі: герб, сцяг, гербавая харугва, узнагарода, значок.
-
Распрацоўка прыватнай геральдыкі: герб, сцяг, гербавая грамата, сувеніры.
-
Распрацоўка стылявога рашэння форменнай вопраткі: парадна-прадстаўніцкая, паўсядзённая, баявая, гістарычная. Распрацоўка альбо рэканструкцыя знакаў адрознення, знакаў адзнакі, аксесуараў, ўзнагароднай зброі.
-
Распрацоўка канцэптуальнага праекта экспазіцыі на ваенную і гістарычную тэматыку.
-
Эскізы для тату.
-
Збор, аналіз і прадастаўленне інфармацыі на ваенна-гістарычную тэматыку, напісанне і ілюстраванне артыкулаў, зборнікаў, кніг.
-
Кансультацыі па ўсіх пералічаных тэмах.
Буду рады магчымасці рэалізаваць вашыя мары.
З павагай і ўдзячнасцю Віктар Ляхор.
Email для сувязі
Вы таксама можаце адправіць форму зваротнай сувязі