Афіцыйны сайт
Віктара Ляхара
-
МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ
-
ДЫЗАЙН У ГАЛІНЕ СІМВОЛІКІ, ГЕРАЛЬДЫКІ, ВЕКСІЛАЛОГІІ (СЦЯГІ), ФАЛЕРЫСТЫКІ (УЗНАГАРОДЫ, НАГРУДНЫЯ ЗНАКІ), УНІФОРМЫ
-
ГІСТАРЫЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ І КНІЖНАЯ ІЛЮСТРАЦЫЯ
-
АЎТАРСКІЯ КНІГІ НА ПАДАНУЮ ТЭМАТЫКУ

Тут сабраны мае працы, прысвечаныя даследаванню і ілюстраванню ваеннай гісторыі, рэканструкцыі даспеха, уніформы і народнага касцюма, вывучэнню і праектаванню геральдыкі, сімволікі, атрыбутыкі, ведамаснага мундзіра.
Я прысвяціў сваё жыццё маляванню, але атрыманыя навыкі выкарыстоўваю не ў галіне эстэтыкі, а як магчымасць данясення інфармацыі. Нагляднасць і нескладаны каментар робяць даступным любы матэрыял, таму я прапаную свае працы і кнігі ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй, геральдыкай, сімволікай і мунддзіратворчасцю – прафесіяналам і аматарам.
На старонках гэтага сайта вы знойдзеце мае кнігі, артыкулы, кніжныя ілюстрацыі і працы па праектаванні геральдыкі, сімволікі, узнагарод, уніформы. Упэўнены – вы здзейсніце займальнае падарожжа ў асаблівы свет, дзе кіруюць колеры і сімвалы, дзе пад рознакаляровымі сцягамі змагаюцца за свае ідэалы палкаводцы і ваяры ўсіх эпох. І гэта падарожжа з працягам, бо дзясяткі праектаў і сотні новых работ чакаюць свайго размяшчэння…
Я ілюструю далёкае мінулае, праектую ў сваёй сферы сучаснасць і будучыню, і мару...
Я мару, каб мы атрымлівалі асалоду ад колераў і сімвалаў не ў крывавых бітвах і грамадзянскіх войнах, а на парадах і фестывалях, у тэатрах, музеях і кіно…
Міру ўсім нам і дабра.
Мая творчасць
Тут вы можаце азнаёміцца з маей творчасцю па розных кірунках.
Кнігі
Геральдыка Беларусі
Сімволіка
Гістарычная ілюстрацыя
Блог
Мае артыкулы на тэму гісторыі, геральдыкі, уніформы